У мінскага аэрапорта будзе новы дырэктар
Генеральны дырэктар РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» Вячаслаў Харанека, які ўзначальваў аэрапорт з лютага 2020 года, сыходзіць з пасады кіраўніка па стане здароўя.
18.09.2024 / 13:45
Вячаслаў Харанека. Фота: Мінскі аэрапорт
Агулам праца ў авіяцыі заняла ў Вячаслава Харанекі больш за 30 гадоў, паведамляе тэлеграм-канала аэрапорта.
Паведамляецца, што пад кіраўніцтвам Вячаслава Харанекі прадпрыемства прайшло складаны этап аднаўлення эканамічнай і вытворчай сітуацыі пасля сусветнай пандэміі і санкцыйных абмежаванняў.
В.а. гендырэктара прызначаны Вадзім Праўлоцкі.