Дом у Драздах прадалі амаль за $3 мільёны
Дом стаў самай дарагой купляй на сталічным рынку жылой нерухомасці з 2021 года.
18.09.2024 / 11:51
Фота: Яндэкс
Рэкордная здзелка была зроблена ў Драздах. Гэта быў супердарагі двухпавярховы катэдж, які размешчаны побач з паркам і вадасховішчам.
Агульная плошча элітнай нерухомасці — 432 кв. м. Катэдж мае ўчастак плошчай 11 сотак, на якім пабудаваны альтанка з зонай барбекю, тэраса і ўбудаваны гараж. Сам катэдж узведзены на ўчастку ў 2009 годзе. У выніку яго купілі за 2,85 млн даляраў.
Дом стаў самай дарагой купляй на сталічным рынку жылой нерухомасці з 2021 года. Аднак яму не ўдалося пабіць рэкорд таго часу, калі дарагая ўгода з жыллём была заключана за $3,35 млн.