У дзіцячым лагеры «Зубраня» ўпершыню за два дзесяцігоддзі змянілася дырэктарка

На працягу 22 гадоў самы вядомы дзіцячы лагер (Нацыянальны дзіцячы цэнтр) узначальвала Надзея Ануфрыева, але яна прыняла рашэнне аб завяршэнні працоўнай дзейнасці, піша «Нарачанская зара».

18.09.2024 / 10:10

На сходзе працоўнага калектыву цэнтра міністр адукацыі Андрэй Іванец падзякаваў Надзеі Ануфрыевай за сумленную і плённую працу, а таксама прадставіў калектыву цэнтра новую дырэктарку — Таццяну Асмалоўскую.

Міністр пажадаў ёй плённай працы.

Nashaniva.com