Эйсмант зноў робіць дыктатуру брэндам. Пра яе напісалі цэлую баладу

На зборышчы прыхільнікаў Лукашэнкі ў «Мінск-Арэне» да «Дня народнага адзінства» яму зрабілі «творчы сюрпрыз» — кампазіцыю пад назвай «Балада пра дыктатара».

17.09.2024 / 21:39

Твор прадставіла на сцэне прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Яна расказала, што ён нібыта «быў народжаны зусім спантанна, выпадкова і нават насуперак», а Лукашэнка пра яго нічога не ведаў.

@nashaniva На дыктатурах ўсё стабільна (с) #лукашенко #колялукашенко #минск #17сентября #белорусы #беларусьновости ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

На самай справе гэты нібыта новы крэатыў выглядае перапевам ужо падзабытага выказвання той жа Эйсмант больш чым пяцігадовай даўніны. 

Тады прэс-сакратарка Лукашэнкі, выступаючы ў праграме «Маркаў. Нічога асабістага», заявіла наступнае:

«Дыктатура — вельмі цікавае слова на сёння. Яно так па-рознаму ўспрымаецца… Гэта нейкая незвычайная тэндэнцыя, пра якую я досыць часта думаю. Бо мы гэта слова сапраўды ўжываем у цалкам розных сэнсах. Часам з такім сатырычным адценнем. А іншы раз мне здаецца, што сёння, у 2019 годзе, слова дыктатура ўжо часам набывае нейкае пазітыўнае адценне. […]

Мы бачым, што адбываецца вакол, — хаос, часам беспарадак. Часам мне здаецца, што не сёння дык заўтра, але паслязаўтра дакладна ў свеце можа ўзнікнуць запыт на дыктатуру.

Таму што за дыктатурай у нашым сённяшнім разуменні ў першую чаргу мы бачым, на мой погляд, парадак, дысцыпліну і абсалютна нармальнае і спакойнае жыццё. Ну што казаць. Мне здаецца, што мы ўжо так часта вымаўляем гэта слова, што дыктатура — гэта ўжо наш брэнд».

Выглядае, што гэты стары «брэнд» цяпер вырашылі ажывіць і надаць яму новае дыханне. Тым больш што яго вынаходніца па-ранейшаму застаецца на старым месцы.

Наталля Эйсмант: У свеце можа з'явіцца запыт на дыктатуру. Гэта наш брэнд

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Лукашэнка патлумачыў, чаму ў Беларусі маўчаць, што праз яе туды-сюды лётаюць расійскія шахеды

Лукашэнка: Напад на Беларусь — гэта Трэцяя сусветная вайна, я не блефую

Nashaniva.com