Уначы ў Беларусь прывезлі новую партыю ядзернага паліва

«Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» высветліла, што мінулай ноччу ў Беларусь былі дастаўленыя ўранавыя цеплавыдзяляльныя зборкі (ТВС) — ядзернае паліва для працы АЭС.

17.09.2024 / 20:24

Паліва для АЭС было дастаўлена ў Астравец з Расіі па чыгунцы ў ноч з 16 на 17 верасня 2024 года. Састаў прыбыў на станцыю Баброўнікі каля 00:30 17 верасня. Адпраўшчыкам грузу з'яўляецца кампанія «Расатам».

Маршрут цягніка з уранавым палівам праходзіў праз Оршу, Калодзішчы, Шабаны, Памыслішча (у аб'езд Мінска), Дзегцяроўку, Крыжоўку, Маладзечна, Ашмяны і Баброўнікі.

Чыгуначнікі адзначаюць, што паліва перавозілі па чыгуначнай ветцы ў аб'езд Менска, а для аховы руху цягніка прыцягваліся вайскоўцы, супрацоўнікі МУС і КДБ. Таксама цягнік суправаджаўся беспілотнікамі.

Швейцарыя прэзентавала рэвалюцыйную тэхналогію, якая амаль цалкам можа пазбавіць свет ад радыеактыўных адкідаў

Астравец, Столін, Жабінка — рэйтынг беларускіх гарадоў, у якіх насельніцтва павялічваецца насуперак усяму

Другая АЭС у Беларусі можа з'явіцца на поўдні краіны

Якая сувязь паміж БелАЭС і атлантычным ласосем? Аказваецца, самая непасрэдная

Nashaniva.com