У Беларусі забаранілі папулярную марку алею

Гаворка ідзе пра нерафінаваны сланечнікавы алей «Слабада».

17.09.2024 / 15:42

Фота: danger.gskp.by

Прычына забароны — у незахаванні патрабаванняў тэхрэгламентаў Мытнага саюза.

«Фактычна, па выніках выпрабаванняў, перакісная колькасць пры рэгламентаваным значэнні не больш за 10,0 моль склала 14,0», — паведамляе Дзяржстандарт.

Расійскі брэнд «Слабада» шырока вядомы беларускаму пакупніку. Пад ім выпускаюцца не толькі алеі, але і розныя соусы і маянэзы, звяртае ўвагу Tochka.by.

Брэнд заняў нішу ў досыць бюджэтным сегменце. Так, 1 л «забароненага» нерафінаванага алею ў адной з гандлёвых сетак каштуе крыху больш за 5 рублёў. 

Nashaniva.com