Да маці гамельчука, які пасля вярбоўкі КДБ з'ехаў за мяжу, прыйшлі з ператрусам

Раніцай 16 верасня на працу да маці жыхара Гомеля Мікалая Стагурскага прыйшлі з ператрусам сілавікі. Ён захацеў апублікаваць факт рэпрэсій і паведаміў «Флагштоку», што міліцыянты канфіскавалі ў маці тэлефон і пагражалі «закрыць на суткі».

17.09.2024 / 15:15

Раней хлопец распавёў аб вярбоўцы КДБ пасля затрымання «за экстрэмізм» і вымушанага інтэрв'ю дзяржТБ. Каб спыніць кантакты са спецслужбамі, Мікалаю прыйшлося выехаць у бяспечную краіну на тэрыторыю ЕC, аднак і пасля гэтага супрацоўнік КДБ працягваў аказваць на яго ціск.

Nashaniva.com