У Беларусі з'явіўся праспект 17 верасня. У якім горадзе?
Адкрылі праспект 17 верасня ў Магілёве, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.
17.09.2024 / 15:08
Новы праспект будавалі ў тры этапы. Учора адкрылі рух на завяршальнай частцы.
Плануецца, што траса-дублёр разгрузіць асноўную на ўездзе ў Магілёў з боку Мінска і злучыць тры мікрараёны — Казіміраўку, Спадарожнік і Касманаўтаў, дзе пражываюць больш за 20 тысяч жыхароў.
Агульная працягласць праспекта 17 верасня — больш за 7 кіламетраў.