Памёр карыкатурыст Алег Папоў 

Алег Папоў доўгі час працаваў у часопісе «Вожык» і ў «Народнай газеце». Пра смерць мастака паведамілі знаёмыя ў сацсетках. 

17.09.2024 / 14:26

Алег Папоў нарадзіўся ў 1955 годзе. Ён займаўся карыкатурай 45 гадоў. Першы яго малюнак з’явіўся ў шматтыражнай газеце «Оптик» завода імя Вавілава. А потым маляваў карыкатуры для «Вечернего Минска», «Мінскай праўды», «Советской Белоруссии». Пасля быў «Вожык», «Народная газета». 

«Карыкатурыст — прафесія зусім не масавая: добра, калі адзін чалавек прыпадае на мільён жыхароў. Суадносіны, увогуле, не мяняюцца, нават калі гэта будзе Расія, Украіна ці Эстонія», — гаварыў Папоў, які за савецкім часам быў адным з самых вядомых у краіне карыкатурыстаў. 

Алег Папоў працягнуў займацца гэтай справай і за перабудовай, і ў пралукашэнкаўскіх выданнях. 

 

Nashaniva.com