Брытанская разведка апублікавала сваю ацэнку расійскіх страт: 610 тысяч забітымі і параненымі

Аднак не тлумачыцца, як атрымана гэтая лічба і колькі ў ёй прыпадае на забітых і параненых, піша Бі-бі-сі.

17.09.2024 / 13:36

Ілюстрацыйнае фота: Вадзім Гірда / AP

Wall Street Journal раней у аўторак назвала сваю ацэнку расійскіх страт у 200 тыс.забітых і 400 тыс. параненых, спасылаючыся на «заходнія» разведкі. Крыніцы ў разведвальнай супольнасці ЗША ў прэсе часта і абазначаюцца як амерыканскія, з брытанскімі такое назіраецца значна радзей.

Брытанская разведка піша, што шырокае прымяненне тактыкі масавых пяхотных штурмаў робіць расійскае войска залежным ад пастаяннага прытоку рэкрутаў. Між тым, у 2024 годзе тэмпы набору рэкрутаў, верагодна, знізіліся. Летась расійскія афіцыйныя асобы публічна казалі пра тое, што штодня набіраецца па 1600 чалавек, у гэтым — усяго па 1000 чалавек, піша разведка. Пры гэтым самі па сабе гэтыя лічбы, верагодна, да нейкай ступені завышаныя (слова «верагодна» вызначаецца як верагоднасць ад 55% да 75%).

У жніўні расійскае Міністэрства абароны павысіла аднаразовыя выплаты пры падпісанні кантракту. Паводле ацэнак (крыніца ацэнак Выведка не паказвае), са студзеня па чэрвень выплаты вайскоўцам склалі 8% усіх выдаткаў расейскага федэральнага бюджэту.

Разам з тым, павышэнне выплат, верагодна (у паказаным тэрміналагічным сэнсе), дазволіць падтрымаць узровень набору кантрактнікаў да канца года, мяркуе брытанская выведка.

Nashaniva.com