Экс-прэм'ер Эстоніі стане кіраўніком дыпламатыі Еўрасаюза

Кая Калас з 1 лістапада зойме пасаду вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.

17.09.2024 / 12:01

Олаф Шольц з замілаваннем глядзіць на Каю Калас. Фота: інстаграм Каі Калас

Экс-прэм'ер Эстоніі Кая Калас з 1 лістапада зойме пасаду вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі. Пра гэта заявіла старшыня ЕК Урсула фон дэр Ляен падчас свайго выступу перад Еўрапарламентам у Страсбургу.

«Кая Калас, як вы ўжо ведаеце, будзе нашым Вярхоўным прадстаўніком і віцэ-прэзідэнтам. Мы знаходзімся ў эры геапалітычных супрацьстаянняў і нестабільнасці. Наша знешняя палітыка і палітыка бяспекі павінна быць вызначана з разуменнем дадзенай рэальнасці», — адзначыла фон дэр Ляен.

Nashaniva.com