У Пецярбургу забілі палітактывіста Віталя Іофе
Ён рэгулярна выходзіў у пікеты з пацыфісцкімі і антыпуцінскімі плакатамі.
17.09.2024 / 11:03
У Пецярбургу забілі 53-гадовага актывіста Віталя Іофе, які рэгулярна выходзіў у пікеты з пацыфісцкімі і антыпуцінскімі плакатамі, што было вельмі смела для цяперашняй Расіі.
Як піша Mash, падазраваны ў забойстве — 20-гадовы квір-актывіст, які ідэнтыфікуе сябе як жанчына. Паводле інфармацыі канала, ён нанёс Іофе не менш за 20 нажавых раненняў. Адбылося гэта нібыта пры спробе гвалту.
У Віталя Іофе засталіся дзве дачкі.