Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне

На думку пракурора, Рута будзе складана абвінаваціць у злачынстве канкрэтна супраць Трампа.

17.09.2024 / 07:44

Райну Руту, падазраванаму ў замаху на кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа, выставілі абвінавачванні ў незаконным валоданні зброяй, паведамляе Радыё Свабода.

Абвінавачванне змяшчае два пункты: захоўванне агнястрэльнай зброі, быўшы асуджаным, і захоўванне зброі са сцёртым серыйным нумарам.

На думку пракурора Палм-Біч, Рута будзе складана абвінаваціць у злачынстве канкрэтна супраць Трампа. Адлегласць, на якой падазраваны знаходзіўся падчас меркаванага замаху — ад 300 да 500 метраў — занадта вялікая для здагадкі, што Рут цэліўся менавіта ў былога прэзідэнта.

Слуханне па справе прызначанае на наступны панядзелак.

Па даных СМІ, за Рутам лічацца некалькі правапарушэнняў. Ён таксама распавядаў СМІ, што спрабаваў вербаваць былых салдат афганскай арміі для службы ва УСУ і правёў у 2022 годзе некалькі месяцаў на ўкраінскай тэрыторыі.

Спроба замаху была прадухілена пасля таго, як агент сакрэтнай службы адкрыў папераджальны агонь па кустах, навакольным поле для гольфа, заўважыўшы сярод зеляніны рулю аўтамата. Трамп у гэты момант гуляў у гольф.

Рут паспрабаваў уцячы на аўтамабілі, але быў неўзабаве затрыманы. У кустах за рашэцістай агароджай, якая аддзяляе гольф-клуб ад шашы, была знойдзена паўаўтаматычная вінтоўка са снайперскім прыцэлам, а таксама відэакамера.

Матывы дзеянняў Рута дагэтуль невядомыя. Па дадзеных Associated Press, у 2020 годзе ён пісаў у сацсетках аб падтрымцы кандыдатуры Дональда Трампа, але ў апошні час быў прыхільнікам Джо Байдэна і Камалы Харыс.

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў

Стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа

Байдэн даручыў задзейнічаць усе рэсурсы для аховы Трампа

Nashaniva.com