У Пінску трапіла пад машыну жанчына з двухгадовым дзіцём
У Пінску 32-гадовы кіроўца машыны Volkswagen збіў жанчыну і 2-гадовага хлопчыка. ДТЗ адбылося 16 верасня каля 16:16.
16.09.2024 / 20:43
Паводле папярэдняй інфармацыі, на скрыжаванні вуліцы Цэнтральнай з вуліцай Ільіна кіроўца Volkswagen выехаў на забараняльны сігнал святлафора і сутыкнуўся з аўтамабілем BMW, за рулём якога была 41-гадовая жанчына.
Пасля гэтага сутыкнення Volkswagen наехаў на пешаходаў (37-гадовую жанчыну і 2-гадовага хлопчыка), якія ішлі па пешаходным пераходзе на зялёнае святло.
У выніку ДТЗ жанчына-пешаход шпіталізаваная.
У ДТЗ з ласём пад Віцебскам загінуў 12-гадовы хлопчык
Мінскую школьніцу збілі проста на жоўта-белым пераходзе
«На абочыне ляжыць труп мужчыны». Сур'ёзная аварыя на трасе Мінск — Гомель