Вольга Гарбунова пакінула пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета
Святлана Ціханоўская прыняла адстаўку Вольгі Гарбуновай, паведаміла прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі.
16.09.2024 / 20:10
Вольга Гарбунова. Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай
«Для мяне гэта было няпростым рашэннем, якое я пэўны час абдумвала, і прыйшла да высновы, што хацела б працягнуць сваю дзейнасць не столькі ў палітычным, колькі ў гуманітарным рэчышчы для дапамогі палітзняволеным. Я ўдзячная камандзе Кабінета і іншым структурам дэмакратычных сіл за супрацоўніцтва. Упэўненая, яно працягнецца, але для мяне ўжо ў іншай ролі», — пракаментавала сваю адстаўку ўжо былая прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета.
Святлана Ціханоўская падзякавала Вользе Гарбуновай за яе актыўную працу ў Кабінеце, за арганізацыю марафону «Нам не ўсё адно!», службы «Адно акно», пераклад дапаможніка па вызваленні палітзняволеных на беларускую мову.
Пры гэтым яна падкрэсліла, што з павагай ставіцца да яе выбару. Прытым адстаўка гэта не нечаканая, яна планавалася загадзя, таму ўжо праведзеныя кансультацыі з патэнцыйнымі кандыдатамі на вызваленую пасаду, адносна яе неўзабаве адбудуцца слуханні ў Каардынацыйнай радзе.
Вольга Гарбунова была прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета са снежня 2022 года.
Замест Сахашчыка ў Аб'яднаным пераходным кабінеце цяпер будзе Кабанчук
«Гандаль людзьмі? Палітзняволеныя самі просяць, каб нехта іх ужо купіў». Маналог Яўгеніі Доўгай
Вольга Гарбунова назвала вызваленне палітвязняў «вельмі важным крокам гуманнасці»