Вызваленыя па памілаванні Паліна Палавінка і Дзмітрый Лукша пераехалі ў Польшчу

Былыя палітзняволеныя муж і жонка Паліна Палавінка і Дзмітрый Лукша, вызваленыя разам яшчэ па першым памілаванні да 3 ліпеня, пакінулі Беларусь і выехалі за мяжу. У інтэрв'ю Deutsche Welle Паліна расказала пра тое, як адбывалася іх вызваленне.

16.09.2024 / 17:47

Паліна Палавінка і Дзмітрый Лукша пасля вызвалення

Паводле слоў Паліны Палавінкі, вызвалілі іх у адзін дзень, да таго кожны з іх падпісваў прашэнне аб памілаванні, але адзін пра аднаго нічога не ведалі. Яна была ўпэўненая, што вызваляецца адна і толькі ўжо дома даведалася, што Дзмітрый таксама на волі.

Цяпер сям'я пачынае новае жыццё ў Польшчы. Муж і жонка даведваюцца, што прапусцілі ў жыцці адзін аднаго за два з паловай гады зняволення.

Дзмітрый Лукша доўгі час быў вядучым крымінальных навінаў «Зона Х». Пасля звальнення ў 2016 годзе супрацоўнічаў з тэлеканалам RTVI, а пасля быў карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24» у Беларусі. Паліна працавала ў IT-кампаніі.

Былы вядучы «Зоны Х» палітвязень Дзмітрый Лукша выйшаў на свабоду па памілаванні

Сталі вядомыя імёны яшчэ трох палітвязняў, якія выйшлі па памілаванні

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

Nashaniva.com