Беларус збіраў яблыкі і наткнуўся на мілага грызуна з Чырвонай кнігі ВІДЭА
Мінчук працаваў на закрытым пляжы на Дуброўскім вадасховішчы ў Лагойскім раёне і ўбачыў незвычайнага звярка, які бегаў па галінках яблыняў.
16.09.2024 / 22:56
Скрыншот відэа
Выявілася, што мужчына цалкам выпадкова наткнуўся на арэшнікавую соню — грызуна з Чырвонай кнігі.
Яўгену ўдалося зняць звярка на відэа, піша Onliner.
«Я хадзіў па тэрыторыі, збіраў яблыкі і на адным з дрэў убачыў звярка. Пакуль не дастаў тэлефон, яна наогул нічога не баялася. Сядзела за 10 сантыметраў ад маіх пальцаў і паводзіла сябе спакойна. Ну а потым яе, магчыма, спалохаў аб'ектыў камеры і яна ўцякла», — расказаў мінчук.
У 2020 годзе арэшнікавую соню ўпершыню выявілі на тэрыторыі нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» каля вёскі Іказнь.
Грызун сілкуецца пераважна насеннем, ляснымі арэхамі, жалудамі, ягадамі чарніц, суніц, ажынаў, брусніц. Часцей за ўсё яго можна ўбачыць у падлеску. У кожнай асобіны ёсць свая зімовая нара і некалькі гнёздаў-сховішчаў, якія яна ўладкоўвае на дрэвах.
Арэшнікавая соня вядзе начны лад жыцця, шмат спіць, ад гэтага і атрымала такую назву. Убачыць яе актыўнай днём — сапраўдная ўдача. У спячку соня ўпадае ў кастрычніку і знаходзіцца ў гэтым стане да красавіка.
Беларуска падабрала на вуліцы ваверчаня. Як выявілася, дарма
У Белавежскай пушчы расказалі, як і дзе жывуць барсукі
Маладзечанец адбіў ад варон параненага зайца і «ўгаварыў» паехаць на лячэнне
У Прыкарпацці размножыліся зялёныя папугаі. Здаецца, хутка яны расселяцца і на поўдні Беларусі