Стала вядома, хто можа ўзначаліць Міжнародны алімпійскі камітэт
Міжнародны алімпійскі камітэт апублікаваў спіс кандыдатаў на пасаду прэзідэнта арганізацыі. Усяго прэтэндэнтаў сямёра.
16.09.2024 / 17:05
Балатавацца на пасаду прэзідэнта міжнароднай арганізацыі будуць:
1) 67-гадовы кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Себасцьян Коэ (Вялікабрытанія);
2) 41-гадовая міністарка па справах моладзі, спорту мастацтва і адпачынку Зімбабвэ, двухразовая алімпійская чэмпіёнка па плаванні Кірсці Ковентры;
3) 64-гадовы віцэ-прэзідэнт МАК Хуан Антоніа Самаранч — малодшы (Іспанія);
4) 62-гадовы прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і сноўборду Юхан Эліяш (Швецыя),
5) 51-гадовы кіраўнік Міжнароднага саюза веласіпедыстаў Давід Лапарцьян (Францыя);
6) 65-гадовы кіраўнік Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі Марынары Ватанабэ (Японія);
7) 60-гадовы кіраўнік Алімпійскага камітэта Іарданіі Фейсал ібн Хусейн.
Выбары новага прэзідэнта МАК запланаваныя на сакавік 2025 года на сесіі арганізацыі ў Грэцыі. Томас Бах, які займаў гэтую пасаду з верасня 2013 года, балатавацца на новы тэрмін не будзе.
Прэзідэнт МАК вырашыў не трымацца за сваю пасаду
Хто той у масцы — самая вялікая загадка цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы разгаданая
Мужчына, які напаў на алімпійскую спартсменку з Уганды, сам памёр ад апёкаў