БЕЛ Ł РУС

Літаратура

Абвешчаны доўгі спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця ў 2024 годзе

16.09.2024 / 16:16

Nashaniva.com

Сёлета журы галоўнай беларускай літаратурнай прэміі пачало працу ў жніўні, каб традыцыйна ў лістападзе абвясціць, якая кніга прозы стала найлепшай за мінулы год, піша Беларускі ПЭН. Пры гэтым сёлета ёсць адно новаўвядзенне.

На этапе вызначэння доўгага спісу журы звярнулася да аргкамітэта прэміі з прапановай зменшыць яго:

«У звязку з невялікай колькасцю выдадзеных у 2022—2023 гадах мастацкіх кніг на беларускай мове, выкліканай крызісам кнігавыдання, і, адпаведна, з крытычна малой розніцай паміж колькасцю пазіцый поўнага і доўгага спісаў журы прэміі прапануе скараціць колькасць кніг доўгага спісу з дванаццаці да дзесяці.

Разам з тым гэтая колькасць можа быць і павялічаная да дванаццаці ў выпадку паляпшэння агульнай сітуацыі ў айчынным кнігавыданні ў наступных сезонах».

Аргкамітэт прэміі разгледзеў і прыняў рашэнне ўхваліць запыт журы. 

Такім чынам, сёлета доўгі спіс прэміі Гедройця складаецца з дзесяці пазіцый:

«Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» — Валянцін Акудовіч (выдавецтва «Логвінаў», 2023)

«Забіць упалмінзага» — Зміцер Бартосік («Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», 2022)

«Я танцую» — Віка Біран (выдавецкая ініцыятыва «Кася на Парнасе», 2023)

«Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая» — Ева Вайтоўская (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)

«На прызбе ў Сілічах» — Марыя Вайцяшонак (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2023)

«Жамяра: жаночыя гісторыі» — Алена Вешторт (выдавецтва «Альфа-кніга», 2023)

«Вольнеры. Прадвесце» — Валер Гапееў (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)

«Круглая Square: Іранічны жыццяпіс чалавека і імперыі» — Вал Клемэнт (выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023)

«Слюнькоў. Палітычная біяграфія» — Дзяніс Марціновіч (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)

«Час пустазелля» — Ганна Янкута (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)

Чытайце таксама:

Абвешчаны поўны спіс прэміі Гедройця

Прэмія Гедройця распачынае новы сезон

Абвешчаныя кароткія спісы намінантаў прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2022 і 2023 гады

Каментары да артыкула