Эстонец стаў першым чалавекам у свеце, які прайшоў Басфор па спецыяльным канаце

Ён ішоў кіламетр 47 хвілін на вышыні 165 метраў.

16.09.2024 / 15:24

Скрыншот відэа

Яан Роўзэ перасёк праліў Басфор па спецыяльнай вяроўцы даўжынёй 1074 метры на вышыні 165 метраў над узроўнем мора. Эстонец пачаў свой шлях з азіяцкага боку ў 18:00 і дабраўся да Еўрапейскага берага прыкладна за 47 хвілін, піша Delfi.lt.

«Басфор не толькі злучае два кантыненты, але і мае тысячагадовую культурную значнасць і неверагодную прыродную прыгажосць. Калі гэта спалучаецца з пераменлівымі ўмовамі надвор'я і моцнымі марскімі плынямі, гэта робіць Басфор унікальным месцам для хаджэння па канаце. Я ўвайшоў у гісторыю, і таму вельмі шчаслівы», — пракаментаваў Роўзэ турэцкім СМІ.

Asya'dan Avrupa'ya ip üstünde yürüyerek kıta değiştiren ilk insan Jaan Roose oldu. pic.twitter.com/10CqgnBP9X

— Hava Forum (@HavaForum) September 15, 2024

Яан Роўзэ (32 гады) — трохразовы чэмпіён свету па слэклайне і першы спартсмен, які здзейсніў падвойнае сальта на слэклайне. Ён неаднаразова займаў першыя месцы і ставіў сусветныя рэкорды, а таксама дэманстраваў свае навыкі ў галівудскіх фільмах і на сцэне.

Nashaniva.com