Такаеў — Шольцу: У ваенным сэнсе Расія непераможная

Прэзідэнт Казахстана падчас сустрэчы з канцлерам Германіі ў Астане па просьбе госця выказаўся з нагоды ўрэгулявання сітуацыі вакол Украіны.

16.09.2024 / 14:30

Фота: akorda.kz

Як заявіў Касым-Жамарт Такаеў, «фактам з'яўляецца тое, што ў вайсковых адносінах Расія непераможная», піша Zakon.kz.

«Далейшая эскалацыя вайны прывядзе да непапраўных наступстваў для ўсяго чалавецтва і, перш за ўсё, для ўсіх краін, наўпрост уцягнутых у расійска-ўкраінскі канфлікт. На жаль, добры шанец на дасягненне хаця б перамір'я быў страчаны з адмовай заключыць Стамбульскае пагадненне».

Але, са слоў кіраўніка Казахстана, «магчымасць для дасягнення міру па-ранейшаму існуе».

Nashaniva.com