У Брытаніі памерла самая старая котка ў свеце. Ёй было 33 гады
У чалавечым вымярэнні — гэта 152 гады.
16.09.2024 / 12:43
Пухнатая чарапахавая котка Розі памерла ў калідоры свайго дома ў Норвічы на мінулым тыдні, піша New York Post.
Фота з архіву гаспадыні Лілы Брысэт
Розі нарадзілася ў 1991 годзе, яна была неафіцыйнай уладальніцай тытула «найстарэйшая котка ў свеце», бо цяперашнім уладальнікам з'яўляецца 28-гадовая котка па імені Флосі з Кента, якая нарадзілася ў 1995 годзе.
1 чэрвеня гэтага года Розі споўнілася 33 гады, і яна памерла ва ўзросце, эквівалентным 152 чалавечым гадам.
Забітая горам Ліла Брысэт, якая ўдачарыла Розі, калі тая была кацянём, сказала: «Я так па ёй сумую».
«Ёй было не вельмі добра, і аднойчы яна проста выйшла ў калідор дома, легла і памерла.
У мяне засталося шмат добрых успамінаў, і я шчаслівая, што мы правялі час разам».
Розі любіла паесці і паспаць, і яе часта можна было заспець спячай на падаконніку.