Зваршчыка мінскага завода затрымалі за падазроныя лічбы
Мужчыну затрымалі наўрост на працы.
16.09.2024 / 11:55
Наўпрост на працы затрымалі былога фаната ФК «Нёман» са Стоўбцаў, піша «Вясна».
Вядома, што мужчына працуе на Мінскім маторным заводзе. Паведамляецца, што ў яго знайшлі цішотку з надпісам «1312».
Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што ў дачыненні да затрыманага было складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў, ён знаходзіцца ў ІЧУ.