13-гадовы школьнік з малатком напаў на аднакласнікаў і настаўнікаў у расійскім Чалябінску

У філіял школы № 68 на вуліцы Барбюса раніцай прыйшло дзіця з малатком. Ёсць пацярпелыя, зараз на месцы працуюць экстранныя службы і сілавікі.

16.09.2024 / 09:37

Ілюстрацыйнае фота 74.ru

Губернатар Аляксей Тэкслер паведаміў, што школьнік напаў не толькі на вучняў, але і педагогаў, іх шпіталізавалі.

«Узяў сітуацыю на асабісты кантроль. На месцы працуюць праваахоўныя органы, кіраўнік горада, упаўнаважаны па правах дзіцяці. Вядзецца следства. Вялікае пытанне, як вучань пранёс у школу малаток. Чаму не адрэагавала ахова. Даў даручэнне праваахоўным органам, міністэрству адукацыі, адміністрацыі горада, упаўнаважанаму па правах дзіцяці дэталёва разабрацца ў сітуацыі. Таксама даручыў правесці праверкі ва ўсіх адукацыйных арганізацыях», — напісаў кіраўнік рэгіёну ў сваім тэлеграм-канале.

Nashaniva.com