Кіраўнік ЦВК паабяцаў сюрпрызы для выбаршчыкаў на выбарах прэзідэнта

А наогул краіна перайшла ў актыўную фазу падрыхтоўкі да электаральнай кампаніі, заявілі ў выбаркаме.

16.09.2024 / 08:37

Ілюстрацыйнае фота

«Мы завяршаем распрацоўку візуальнай канцэпцыі выбарчай кампаніі, якую таксама зацвердзім афіцыйна», — сказаў Карпенка ў эфіры тэлеканала СТБ.

Ён таксама адзначыў, што для некаторых выбаршчыкаў на ўчастках для галасавання будзе сюрпрыз.

«Магу сказаць і пра тое, што сюрпрыз будзе чакаць і нашых маладых выбаршчыкаў, якія ўпершыню будуць галасаваць», — дапоўніў спікер. Пры гэтым не ўдакладніў, у чым менавіта ён будзе заключацца.

Выбары прэзідэнта ў 2025 годзе павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня. «Белпол» са спасылкай на свае крыніцы паведамляў, што выбары адбудуцца ў апошнюю нядзелю зімы — 23 лютага 2025 года.

Nashaniva.com