Беларускі спартсмен стаў пераможцам чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і 

Акім Гнедчык стаў першым сярод спартсменаў да 17 гадоў на спаборніцтве, якое праходзіла ў Партугаліі.

15.09.2024 / 22:15

Фота: Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

«Усяго ў фінал юнацкіх спаборніцтваў выйшлі чатыры беларускія пяціборцы: Ягор Ерафееў (13-е месца ў выніковай табліцы першынства), Аляксандр Калугін (26-е месца), Цімафей Пракопчык (29-е месца)», — паведамілі ў Мінспорту.

У выніку першае месца заняў Гнедчык, другое — Амар Абдэлькадэр з Егіпта, трэцяе — спартсмен з Украіны Максім Кавальчук.

Фота: Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

Фота: Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

Nashaniva.com