Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Грынвіцкая каралеўская абсерваторыя адабрала 11 найлепшых здымкаў космасу. Усе яны выглядаюць неймаверна фантастычна.

15.09.2024 / 20:32

Шорт-ліст конкурсу Astronomy Photographer of the Year 2024 быў часткова апублікаваны ў ліпені.

Сёлета спаборніцтва праводзілася 16-ы раз, а прызёры і пераможцы вызначаліся адразу ў дзевяці асноўных і дзвюх дадатковых намінацыях.

Скажоныя цені паверхні Месяца, створаныя кальцавым зацьменнем. Раян Імперыа

Складзены з больш як 30 здымкаў кадр Раяна Імперыа з ЗША, на якім адлюстравана поўнае сонечнае зацьменне, якое адбылося 14 кастрычніка 2023 года, быў прызнаны найлепшым у катэгорыі «Сонца» і стаў абсалютным пераможцам спаборніцтва.

Фатографу ўдалося дзіўным чынам зафіксаваць аптычную з'яву пад назвай «пацеркі Бэйлі», пры якой у момант поўнага зацьмення сонечныя прамяні ствараюць плямы святла па краях месяцовага дыска з-за няроўнай паверхні натуральнага спадарожніка Зямлі.

Пераможца ў катэгорыі «Нябесныя пейзажы» —Тасманійскія перлы. Том Рэй

Пераможца ў катэгорыі «Галактыкі» — Рэха мінулага. Бэнс Тот і Петэр Фелтоці

Пераможца ў катэгорыі «Месяц» — Ценявыя пікі заліва Вясёлкі. Габар Балаш

Пераможца ў катэгорыі «Аўрора» - Квінстаўнская аўрора. Ларын Рэй

Пераможца ў катэгорыі «Планеты, каметы і астэроіды» — На падыходзе да Венеры. Том Уільямс

Пераможца ў катэгорыі «Людзі і космас» — Высокатэхналагічны сілуэт. Том Уільямс

SNR G107.5-5.2, Нечаканае адкрыццё (туманнасць Нерэіды ў сузор'і Касіяпеі). Марсэль Дрэкслер, Брэй Фолс, Ян Сэйнці, Нікалас Марціна і Рычард Галі

Прэмія сэра Патрыка Мура для найлепшага пачаткоўца — SH2-308: туманнасць Галава дэльфіна. Сінь Фэн і Мяа Гун

Прэмія Эні Маўндэр за вобразныя інавацыі — Анатомія прыдатнай для жыцця планеты. Серхіа Дыяс Руіс

Спаборніцтва маладых — NGC 1499, Пыльная Каліфорнія. Даніэле Борсары

Nashaniva.com