У Канадзе выдалі англійскі пераклад твора Максіма Гарэцкага
Аповесць «Дзве душы», напісаная пачынальнікам беларускай мастацкай прозы, выйшла з мясцовага выдавецтва Grunwald Publishing.
15.09.2024 / 18:27
Пераклад аповесці выканала Воля Яноўская, якая таксама з’яўляецца заснавальніцай выдавецтва. Пра гэта піша bellit.info.
«Two Souls», так называецца кніга ў перакладзе, ужо даступная на самых папулярных інтэрнэт-пляцоўках, у тым ліку на Amazon, у двух фарматах: электронным і друкаваным.
Вокладка англійскага выдання аповесці «Дзве душы» Гарэцкага.
«Для ЗША і асабліва Канады, «краін імігрантаў», дзе жывуць мільёны прадстаўнікоў розных «маленькіх» культур, нацый і моў, пытанні аб асіміляцыі, захаванні, вызначэнні і выбудове ідэнтычнасці застаюцца актуальнымі, і дыялогі аб гэтым тут не спыняюцца. Таму я спадзяюся, што нашы пераклады дапамогуць прасунуць нашу культуру і наратыў, пашырыць след, і стануць часткай больш шырокага культурнага абмену», — пракаментавала перакладчыца Воля Яноўская допіс у фэйсбуку з нагоды выхаду кнігі.
Другое выданне «Іліяды» па-беларуску выйшла ў Польшчы
«Пячэнне «Экстрэмістка». Як нямецкая пісьменніца паказвае беларускія пратэсты
Па-беларуску выйшла скандынаўская сага, якой натхняўся сам Толкін