Пад Мазыром палілі лісце, а згарэла адразу пяць дамоў

Пажар у Балажэвічах Мазырскага раёна, які здарыўся ў нядзелю, дагэтуль спрабуюць патушыць.

15.09.2024 / 18:11

Пажар у вёсцы Балажэвічы пад Мазыром. 15 верасня 2024 года. Фота: МНС

Верагодна, ён пачаўся з-за таго, што нехта паліў сухое лісце.

«Прычыны пажару высвятляюцца. Меркавана — выпальванне сухой расліннасці», — распавялі ратавальнікі з МНС.

Цяпер пажар тушыць дзяржаўная лясная ахова Мазырскага доследнага лясгаса сумесна з Мазырскім РАНС. Для тушэння пажару было задзейнічана 12 адзінак тэхнікі і 37 работнікаў.

Nashaniva.com