Хто той у масцы — самая вялікая загадка цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы разгаданая
Чалавек у масцы, які пранёс алімпійскі агонь на адкрыцці гульняў у Парыжы, раскрыў сваю асобу.
15.09.2024 / 14:39
Падчас цырымоніі чалавек у чорным плашчы і масцы пранёс факел праз сталіцу Францыі да Эйфелевай вежы. Там адбыўся грандыёзны фінал з выступам Сэлін Дыён.
Гледачы так і не зразумелі, хто гэта быў. Цяпер жа факеланосец раскрыў сваю асобу.
Ім быў французскі спартсмен Агюстэн Чыавальдзіні, які спецыялізуецца на бегу з перашкодамі. Акрамя таго, ён чытае рэп пад псеўданімам Austin Lutece.
У сваім акаўнце ў інстаграме Чыавальдзіні апублікаваў відэа, дзе здымае тую самую маску з цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў.