«На мяжы жыцця». Хлопец залез у бярлог мядзведзя і выжыў
Сербскі блогер Стэфан Янкавіч залез у бярлог да бурага мядзведзя, а затым забраўся на дрэва, ратуючыся ад яго суродзічаў.
15.09.2024 / 13:24
Ролік Стэфана Янкавіча пад назвай «На мяжы жыцця» стаў вірусным, сабраўшы мільёны праглядаў.
Абставіны здымкі не тлумачацца. Выглядае, хлопец вырашыў агледзець яму, якая аказалася мядзведжым берлагом. Неўзабаве туды вярнуўся драпежнік і знайшоў у сябе госця.
Але жывёла не стала нападаць на чалавека і нават дазволіла яму выбрацца са свайго жылля.
Блогер вырашыў схавацца на дрэве, але зноў апынуўся ў пастцы. Унізе яго чакалі ўжо два мядзведзі, адзін з іх, як відаць, паспрабаваў дабрацца да Янковіча.
Што адбылося далей — невядома, аднак з'яўленне гэтых відэа гаворыць, што з хлопцам усё добра.