Рабаў расказаў пра надвор'е на наступным тыдні

Лета вырашыла затрымацца ў Беларусі. Прахалодныя ночы і цёплыя дні створаць камфортныя ўмовы. Тэмпература чакаецца на 4-6 ° С вышэй за норму. Пра гэта ў эфіры «Метэагід» расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў.

15.09.2024 / 08:53

У пачатку тыдня абыдзецца без дажджоў. У начны і ранішні час будуць згушчацца непрацяглыя туманы. Вільготнасць да 60 працэнтаў. Уначы ад +11 да +17°С, днём у панядзелак +26…+29°С, у аўторак да +28°С.

У сярэдзіне тыдня адаб'ецца ўплыў антыцыклону з цэнтрам над Балтыйскім морам. Без істотных ападкаў. Вецер усходні, умераны. Вільготнасць да 40 працэнтаў. Тэмпература ноччу ад +10 да +15°С, днём +25 … +28°С.

Папярэдне, у пачатку другой паловы тыдня ўмовы надвор'я працягне фармаваць вобласць высокага атмасфернага ціску, якая захавае пераменную воблачнасць, па-ранейшаму без дажджоў. Вільготнасць да 40 працэнтаў. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні, умераны. Уначы ад +9 да +14°С. Днём у чацвер +24 … +27°С, у пятніцу +19 … +24°С.

У выхадныя — пераменная воблачнасць, абыдзецца без істотных ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман, бачнасць да паўкіламетра. Вецер усходняй чвэрці, умераны. Вільготнасць да 70 працэнтаў. Уначы +11 … +17°С, у сярэдзіне дня ў суботу +22 … +26°С, у нядзелю +23 … +27°С.

Nashaniva.com