Двух жыхароў Віцебска затрымалі пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы

Двух віцяблян затрымалі пасля размовы з правакатарам у Чат-рулетцы, Відэа з імі апублікаваў праўладны канал.

14.09.2024 / 13:56

«Медыязона» знайшла старонку аднаго з затрыманых у сацсетках, там ён падпісаны як Юрый Янушкевіч.

У відэа сілавікоў яны кажуць, што затрыманыя за «экстрэмісцкія лозунгі» ў чат-рулетцы. У роліку таксама дэманструюцца фрагменты размовы мужчын з суразмоўцам (яго самога не паказваюць). Адзін з затрыманых кажа «Жыве Беларусь, слава Украіне».

@nashaniva

♬ dźwięk oryginalny - Наша Ніва. Навіны

Затым гучыць яго адказ на пытанне суразмоўцы (само пытанне ў роліку не агучана).

Ён кажа, што хацеў бы атрымаць зброю ў ваенкамаце і паказаць «волю народа».

Па якіх артыкулах затрыманыя жыхары Віцебска і дзе яны цяпер — невядома.

Nashaniva.com