Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада

Група кампаній «А-100» на сваё 30-годдзе запусціла арт-праект пра Мінск. Каля 300 тысяч жыхароў беларускай сталіцы атрымаюць па пошце «лямпавыя» фотакарткі з арт-здымкамі сталіцы. А яшчэ выпушчаная калекцыя адзення, прысвечаная новым кварталам ад забудоўшчыка.

13.09.2024 / 20:43

Выстава арт-здымкаў Мінска. Фота: А-100

Спецыяльна дзеля праекта беларускі стрыт-мастак Граф Каліграф раскрыў характар горада праз атмасферныя здымкі. Кадры знятыя як у цэнтры, так і на ўскраінах, каб паказаць узаемасувязь старога і новага Мінска. У аб'ектыў, у прыватнасці, трапіла Асмалоўка.

Фотаработы выставілі на экспазіцыі пад адкрытым небам на вуліцы Камсамольскай — паміж дамамі № 8 і 12 побач з гарадскім гадзіннікам. Працаваць яна будзе да сярэдзіны кастрычніка.

Арганізатары таксама адправяць на паштовыя скрыні мінчукоў каля 300 тысяч фотакартак з «цёплымі» відамі сталіцы. Перш за ўсё іх атрымаюць жыхары новых мікрараёнаў.

Бясплатныя паштоўкі з арт-здымкамі Мінска таксама можна бясплатна ўзяць на памяць у кавярнях «Зерне» на Незалежнасці, 46 і Інтэрнацыянальнай, 29, у краме LSTR на Кульман, 3, у офісах продажаў «Новай Баравой», «Зялёнай гавані» і Depo.

Акрамя таго, да Дня горада «А-100» і брэнд адзення LSTR выпусцілі капсульную калекцыю з прынтамі, на якіх намаляваныя вышэйназваныя кварталы і знакамітыя вазы каля парку Горкага, колер якіх, здаецца, у свой час абмяркоўваў увесь горад.

Пад Мінскам з'явяцца гатэлі для насякомых

Якім будзе квартал Depo ў цэнтры Мінска і чым натхняліся яго аўтары

Пад Мінскам пабудуюць незвычайны пяціпавярховік. Жыхарам абяцаюць участкі для міні-саду і уласныя spa-тэрасы на даху

Адкрыццё цэнтральнай плошчы ў Новай Баравой наведаў ледзь не ўвесь квартал ФОТЫ

Nashaniva.com