Расія і Украіна правялі чарговы абмен ваеннапалоннымі. Ён ізноў адбыўся на мяжы Беларусі
Ва Украіну вярнуліся 49 чалавек, расказаў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго, пад абмен трапілі вайскоўцы УСУ, паліцэйскія, памежнікі і цывільныя асобы.
13.09.2024 / 16:06
Як паведаміў амбудсмен Украіны Дзмітрый Лубінец, упершыню Украіне ўдалося вярнуць дадому адразу 23 жанчын.
«Усяго ад пачатку поўнамаштабнага ўварваньня дадому вярнуліся 3569 украінцаў. Сёньня адбыўся 56-ы абмен ваеннапалонных. Гэта ваяры Узброеных сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі, Нацыянальнай паліцыі, Дзяржаўнай памежнай службы, а таксама нашы цывільныя людзі. Таксама ўдалося вызваліць яшчэ частку абаронцаў «Азоўсталі», — паведаміў Лубінец.
Абмен ізноў адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны.
Адной з тых, хто вярнуўся ва Украіну, стала крымская татарка Леніе Умерава, якую ў Расіі абвінавачвалі ў шпіянажы. Дзяўчына ехала да хворага бацькі ў Крым праз Грузію. На памежным пераходзе «Верхні Ларс» яе затрымалі супрацоўнікі памежнай службы ФСБ.
Сярод тых, хто вярнуўся ў Расію, вядома пра 44 чалавекі, у асноўным вайскоўцы, якія трапілі ў палон падчас наступленя УСУ ў Курскай вобласці.
«Як і ў мінулы раз, Расія зноў падае на абмен тых, хто здаўся ў палон на тэрыторыі Курскай вобласці. Усе яны знаходзіліся ў палоне менш за месяц», — паведамілі ў праекце «Хочу жить».
Украіна забараніла расейскім ваеннапалонным тэлефанаваць сваякам
Праз Беларусь вярнуліся 115 палонных расійскіх вайскоўцаў
У расійскім Растове пракуратура запрасіла тэрміны да 24 гадоў калоніі 23 украінскім ваеннапалонным