Беларусь на 10 месцы ў свеце па ўзроўні смяротнасці. Побач іншыя постсацыялістычныя краіны

А менш за ўсё паміраюць у арабскіх краінах.

13.09.2024 / 09:35

ЦРУ апублікавала свае падлікі наконт узроўню смяротнасці ў розных краінах свету па стане на 2024 год. Метадалогія не ўказваецца, звесткі часам могуць адрознівацца ад тых, што называюць статыстычныя ведамствы розных дзяржаў. 

Адметна, што ў антылідарах спрэс постсавецкія краіны і краіны былога сацыялістычнага лагеру. Найгоршая сітуацыя ва Украіне, што тлумачыцца вайной. Аднак у іншых краінах рэгіёну таксама смяротнасць высачэзная. Беларусь у гэтым антырэйтынгу на 10-м месцы. 

Месца Краіна Смерці на 1000 чалавек
1 Украіна 18.6
2 Літва 15.2
3 Сербія 14.9
4 Латвія 14.7
5 Румынія 14.6
6 Венгрыя 14.5
7 Балгарыя 14.2
8 Малдова 14.2
9 Расія 14
10 Беларусь 13.3

Далей не лепш — постсацыялістычныя Грузія, Эстонія, Харватыя і Польшча. Толькі на 15 месцы з'яўляецца Германія, дый і ў яе частка краіны была пад сацыялістычным кіраваннем.

Найніжэйшая смяротнасць у арабскіх краінах — Кувейт (2,3), ААЭ (1,7), Катар (1,4).

Nashaniva.com