У Мінску іншаземца прысудзілі да 12 гадоў пазбаўлення волі за замах на забойства
Суд Першамайскага раёна Мінска прысудзіў нелегальнага мігранта да 12 гадоў пазбаўлення волі. Паводле інфармацыі пракуратуры Мінска, яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт.14, ч. 1 арт. 139 (замах на забойства) і ч. 1 арт. 366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак) Крымінальнага кодэкса.
12.09.2024 / 17:09
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны падчас «раптоўна узніклага канфлікту з пацярпелым» нанёс яму «не менш за 12 удараў нажом у вобласць пярэдняй брушной сценкі, правага пляча, левай кісці, пярэдняй і задняй паверхняў грудной клеткі і левай паяснічнай вобласці», а таксама «не менш за 10 удараў галавой, рукамі і нагамі па галаве, тулаве, верхніх і ніжніх канечнасцях пацярпелага».
Пацярпеламу ўдалося збегчы праз акно, пасля яму своечасова аказалі медыцынскую дапамогу. На месцы здарэння, акрамя абвінавачанага, было затрымана больш за 20 нелегальных мігрантаў.
Іншых падрабязнасцяў справы пракуратура не прыводзіць.
У цэнтры Мінска восем іншаземцаў выскачылі з акна чацвёртага паверха
Кіроўца аўтарыкшы з Індыі купіў тур праз Беларусь і загінуў у беларускім лесе
Аляксандр Вальфовіч: Мігранты ідуць — іх не спыніш