Беларусу па пошце прыслалі пісталет з патронамі. А дома ў яго знайшлі цэлы арсенал

У пасылцы з Расіі мусіла быць сантэхніка, а аказалася зброя.

12.09.2024 / 17:02

Фота: ДМК

Мытнікаў у аэрапорце «Мінск» зацікавіла падазроная пасылка, у якой па дакументах павінна была знаходзіцца сантэхніка. Пасля дадатковай праверкі высветлілася, што ў адпраўленні з Расіі ляжаць пісталет, кабура, два магазіна і 19 патронаў.

Згодна з заключэннем эксперта пісталет сігнальны мадэлі МР-371 прызнаны стралковай агнястрэльнай зброяй, вырабленай заводскім спосабам, у канструкцыю якога ўнесеныя саматужныя змены, паведамілі ў ДМК.

Фота: ДМК

Сілавікі затрымалі ў Мінску беларуса, якому прызначалася пасылка. У яго знайшлі цэлы арсенал — стралковая агнястрэльная зброя, 30 састаўных частак зброі, звыш 950 адзінак боепрыпасаў. 

Распачатая крымінальная справа, сілавікі шукаюць іншых датычных да абароту зброі.

«Замяталін напіўся на «Беларусьфільме» і пачаў страляць з пісталета». Латушка расказаў, як змог звольніць ідэолага

Сілавікі расказалі, як ім удалося знайсці абвінавачанага ў жорсткім забойстве ў Серабранцы

Кубракоў: Ліпскі накіраваў пісталет у твар міліцыянту. Ён вёў прыцэльны агонь, але ніхто не здрыгануўся

Nashaniva.com