З 1 кастрычніка крыху павялічаць пенсіі
Лукашэнка падпісаў указ «Аб павышэнні пенсій», які прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 кастрычніка 2024 года ў сярэднім на 5%.
12.09.2024 / 16:53
Адзначаецца, што на выплату пенсій у кастрычніку гэтага года будзе накіравана каля 2 млрд рублёў, з якіх 95 млн — дадатковыя выдаткі ў сувязі з іх павышэннем.
Гэта другое па ліку павышэнне за год. Першае адбылося з 1 лютага на 10%.
Паводле папярэдніх ацэнак, сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў кастрычніку гэтага года складзе 852 рублі. Гадавое павелічэнне (параўнанне кастрычніка 2024-га да кастрычніка 2023-га) дасягне 115 рублёў, або 15,6%.
Змянілі парадак выплаты пенсій і дапамог — дэталі
Пенсіянерка з Мінска падманула тэлефонных махляроў — замест грошай яна аддала ім газеты