Выйшаў на волю Зміцер Шабетнік
Ён вызваліўся 10 верасня, цалкам адбыўшы тэрмін.
12.09.2024 / 15:55
Зміцер — сын грамадскага актывіста з Рэчыцы Алега Шабетніка, які кіраваў Гомельскім абласным аддзяленнем грамадскай арганізацыі «Гавары праўду», піша «Гомельская вясна».
Зміцер на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» даваў спасылкі на навіны аб расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны, што следства кваліфікавала як «распальванне варожасці».