Белдзяржстрах больш не будзе страхаваць люксавыя аўтамабілі

«Белдзяржстрах» праінфармаваў свае філіялы аб тым, што аўтамабілі некаторых марак больш не будуць прымаць на страхаванне. Копію дакумента апублікаваў Blizko.by.

12.09.2024 / 09:06

У Белдзяржстраху цяпер нельга будзе заключыць дамову добраахвотнага страхавання на такія машыны, як LiXiang, Dongfeng E11K, HiPhi, Bentley, Ferrari, Lamborghini і Maserati.

Рашэнне тлумачыцца забеспячэннем аднастайнага падыходу пры заключэнні дамоваў аўтакаска, а таксама «дасягненні аптымальных паказчыкаў рэнтабельнасці гэтага віду страхавання».

Як растлумачылі ў самой кампаніі, прычынай з'яўлення такой меры стала адсутнасць на рынку афіцыйных дылераў па пастаўцы запчастак да гэтых аўтамабіляў.

Nashaniva.com