У польскім Уроцлаве з трывогай чакаюць вялікай паводкі

У найбліжэйшыя дні метэаролагі прагназуюць, што ва Уроцлаве адбудуцца моцныя залевы. Чакаецца, што з 12 па 16 верасня іх узровень складзе 380 літраў на квадратны метр. Калі прагнозы спраўдзяцца, гэта будзе абсалютны рэкорд у гісторыі горада, між тым як у ім памятаюць, якой бяды нарабіла «Паводка тысячагоддзя» 1997 года.

11.09.2024 / 23:26

Уроцлаў падчас паводкі 1997 года. Фота: Ośrodek Pamięć i Przyszłość / Maria Niewiadomska

У горадзе ставяцца да пагрозы вельмі сур'ёзна, усе службы горада прыведзеныя ў стан павышанай гатоўнасці, а гарадскія мерапрыемствы, прызначаныя на найбліжэйшыя дні, адмененыя.

Цяпер гарадскія службы апаражняюць усе калектары і ліўневыя каналізацыі, праводзяць агляды ліўневых сцёкаў, правяраюць клапаны і трубы каналізацыйнай сеткі, ствараюць дадатковыя аварыйныя брыгады.

Уроцлаў падчас паводкі 1997 года. Фота: Ośrodek Pamięć i Przyszłość

Рака Одра, на якой стаіць Уроцлаў, можа выходзіць з берагоў з-за моцных дажджоў. Адна з самых моцных паводак здарылася ў ліпені 1997 года, якая атрымала назву «Паводка тысячагоддзя». Тады Одра, разліўшыся, затапіла ўсе гарады на сваім шляху: Аполе, Уроцлаў, Рыбнік, Глогаў. Адначасова тады моцна тапіла Чэхію і ўсход Германіі.

У Дрэздэне абрынуўся мост праз Эльбу. Гэта можа пагражаць паводкай

Еўропа рыхтуецца да незвычайна цёплага верасня пасля летняй спёкі

На Паўднёва-Усходнюю Азію абрынуўся моцны тайфун, ад якога церпяць і беларусы

Nashaniva.com