У Мазыры знайшлі труп у прыпаркаванай машыне. Ён праляжаў у ёй некалькі дзён
11 верасня адна з жыхарак Мазыра паведаміла ў міліцыю, што ўжо некалькі дзён запар, выгульваючы раніцай сабаку, заўважае на заднім сядзенні прыпаркаванай машыны ляжачага мужчыну. Аказалася, што ў машыне ўвесь гэты час ляжаў труп, паведамляе тэлеканал «Мазыр».
11.09.2024 / 22:30
Скрыншот з відэа
Медыкі канстатавалі смерць, якая, па папярэдніх звестках, наступіла некалькі дзён таму.
«Устаноўлена, што гэты мужчына з'яўляецца жыхаром горада Мазыра 1966 года нараджэння, які адсутнічаў па месцы жыхарства меркавана на працягу некалькіх дзён», — расказала старшая следчая Мазырскага аддзела СК Ірына Васіленка.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.
У Барысаве работнікі мэблевай фабрыкі гуляліся з вавёркай, а яна аказалася шалёнай
У Іўеўскім раёне чалавека забіла токам падчас падзарадкі тэлефона
Пад Лідай кіроўца ўрэзаўся ў машыну дарожнай службы і загінуў