У Чыжоўскім вадасховішчы вылавілі 15-кілаграмовага сома. Рыбіну даганялі на маторы
У вадасховішчы, дарэчы, хапае буйной рыбы, але ёсць нюансы.
11.09.2024 / 15:10
На днях аднаму з рыбакоў у Чыжоўскім вадасховішчы трапіўся 15-кілаграмовы сом. Onliner.by даведаўся падрабязнасці.
Мінчук Павел Лутаў прафесійна займаецца рыбалкай на спінінг. На Чыжоўскім вадасховішчы рыбачыць часта, бо вадаём знаходзіцца недалёка ад яго дома. Сам ён захапляецца лоўляй судака, але, натуральна, на кручок трапляецца і іншая рыба.
— Трапляліся мне тут сомікі і па 3 кілаграмы, і па 7, і па 9. Але гэты, мабыць, самы буйны. Па адчуваннях ён больш за 15 кілаграмаў: не ўзважваў — шалі тады засталіся ў машыне. Трапіўся сом на сіліконавую прынаду. Сома прыйшлося даганяць на маторы. Пакаталіся класна: 10-12 хвілін барацьбы — і рыбка ў лодцы, — распавёў Павел.
Па словах рыбака, у Чыжоўскім вадасховішчы хапае вялікай рыбы: нярэдка трапляецца досыць буйны шчупак, часам — немаленькі таўсталобік. Аднак вада недастаткова чыстая, каб забіраць улоў у ежу. Але сам Павел рыбу звычайна выпускае на любых вадаёмах — яго цікавіць менавіта спартыўны складнік рыбалкі.