Што адбываецца раніцай на межах на выезд з Беларусі?
Памежны камітэт па стане на 08:00 серады прыводзіць наступныя звесткі.
11.09.2024 / 08:34
Granica_bypl
На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 41 аўтобус і 300 легкавікоў.
На літоўскай мяжы ў Каменным Логу і Беняконях чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма.
У Грыгараўшчыне на латвійскай мяжы таксама чэргаў няма.
Аднак як паведаміў Мінсктранс у 07:48, аўтобус Вільня — Мінск часам адпраўлення з Вільні 8.00 стаяў на літоўскай мяжы ў бок сталіцы Літвы.