У Моталі збіраюцца паставіць помнік першаму прэзідэнту Ізраіля

Былое мястэчка Моталь Іванаўскага раёна — радзіма першага прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана. Сёлета 27 лістапада спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння палітыка, і ў родных мясцінах пра гэта не забываюцца. 

10.09.2024 / 17:58

Падчас пасяджэння мастацка-экспертнай рады. Фота: t.me/pervyiregio

Пытанне стварэння скульптуры абмеркавалі 10 верасня на пасяджэнні абласной мастацка-экспертнай рады па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве Брэсцкага аблвыканкама. Кіраваў пасяджэннем намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук.

«Гэтая ініцыятыва падтрыманая ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам культуры і Іванаўскім райвыканкамам», — расказаў Вадзім Краўчук.

Хаім Вейцман — ізраільскі дзяржаўны, палітычны дзеяч і навуковец-хімік, першы прэзідэнт дзяржавы Ізраіль (1948-1952). Ён нарадзіўся ў мястэчку Моталь у 1874 годзе, але ўжо ў 11 гадоў разам з сям'ёй пераехаў у Пінск, пасля ж выехаў спачатку ў Еўропу, а потым у Палесціну.

Рускі тэатр у Мінску зробяць больш маўрытанскім

У Барысаве адрамантуюць унікальную Шухаўскую вежу

На Гродзеншчыне дзве старыя воданапорныя вежы прыстасуюць пад хостэл і бар

Nashaniva.com