Ватыкан і Беларусь выпусцяць марку да юбілею іконы з Гродна

У панядзелак 16 верасня ў абарачэнне будзе выпушчаная паштовая марка «Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай у Гродне» — сумесны праект Рэспублікі Беларусь і Дзяржавы Ватыкан, піша сайт «Беларусь і свет».

10.09.2024 / 16:30

Для Ватыкана гэтая чатырохколерная марка, якая мае намінал 1,30 еўра, надрукаваная ў французскай друкарні Cantor накладам 99 тысяч асобнікаў. Спецыяльнае гашэнне круглым спецштэмпелем з адпаведнымі дызайнам і надпісам будзе праводзіцца 16 і 17 верасня ў ватыканскім паштовым аддзяленні Arco delle Campane.

У Беларусі поўнакаляровая марка з наміналам, роўным тарыфу на перасылку міжнароднай простай пісьмовай карэспандэнцыі масай да 20 г прыярытэтнай, надрукаваная ў Бабруйскай узбуйненай друкарні тыражом 42 тысячы. Спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень» будзе праводзіцца 16 верасня ў аддзяленні паштовай сувязі № 25 Гродна.

Абраз з кафедральнага касцёла Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне з'яўляецца копіяй абраза Маці Божай Снежнай з рымскай базылікі Санта Марыя Маджорэ. Яе перадалі ў драўляны езуіцкі касцёл Пятра і Паўла ў Гродне ў 1664 годзе.

Такім чынам, цяперашні выпуск маркі прымеркаваны да 360-годдзя свяшчэннага малюнка.

«Укрпошта» працягвае на сваіх марках тапіць расійскі вайсковы флот

У конкурсе на найлепшую паштовую марку года сёлета зноў перамаглі сілавікі

Паштовую марку з кур'ёзнай памылкай прадалі з аўкцыёну за 2 мільёны даляраў

«Рускі ваенны карабель, ідзі на …» прызнаная найлепшай маркай свету ў 2022 годзе

Nashaniva.com