На Гродзеншчыне ўдвая павялічылася колькасць захворванняў на клешчавы энцэфаліт

У Гродзенскай вобласці ўдвая павялічылася колькасць пацверджаных выпадкаў клешчавога энцэфаліту, паведамляе ТРК «Гродна». Усе хворыя не былі вакцынаваныя.

10.09.2024 / 15:56

З пачатку года па медыцынскую дапамогу ў сувязі з укусамі кляшчоў звярнулася больш за 5 тысяч чалавек, траціна з іх — дзеці. Рост склаў каля 30%.

Вырасла ў два разы і захворванне клешчавым энцэфалітам. Як правіла, заражаюцца людзі ва ўзросце 50-60 гадоў.

Сярод гарадоў, дзе больш за ўсё зваротаў — Ваўкавыск, Астравец, Гродна.

За паўгода больш за 15 тысяч беларусаў звярнуліся да лекараў з-за кляшчовых укусаў

Якія захворванні часцей пераносілі кляшчы ў Мінску

У Беларусі нашэсце кляшчоў: крывасмокаў у 1,6 раза больш, чым летась

Дзе ў Мінску зрабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту

Nashaniva.com