Палітвязня Андрэя Будая будуць судзіць па новай крымінальнай справе
Андрэй — фігурант па гучнай справе ініцыятывы «Буслы ляцяць», якую прызналі тэрарыстычнай.
10.09.2024 / 14:41
Яго прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Папко 28 верасня 2022 года прызначыла яму 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 500 базавых велічынь, піша «Вясна»
Спачатку палітвязень адбываў тэрмін у віцебскай калоніі № 3, а пазней быў пераведзены ў бабруйскую калонію № 2. Вядома, што палітвязня рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА.
Стала вядома, што 23 верасня ў Бабруйску Андрэя будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін.
Месца ўтрымання: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Андрэй Вячаслававіч Будай