Лукашэнка пракаментаваў памілаванні: Чаго іх там карміць за дзяржаўны кошт?

На нарадзе па палітычных пытаннях Лукашэнка згадаў, што нядаўна ён двойчы прымаў рашэнні аб памілаванні некалькіх дзясяткаў палітвязняў, піша БелТА.

10.09.2024 / 13:47

Ілюстрацыйнае фота прэс-служба прэзідэнта Казахстана

«Ну радаваліся б (апаненты), падзякавалі б як мінімум. Не, яны заклапочаныя тым, каб даказаць самім сабе і там за мяжой, што яны ўнеслі вялікі ўклад і «прымусілі дыктатара» прымаць падобныя рашэнні. Ніхто мяне, па-першае, прымусіць не можа. Гэта выключана. Я часта кажу журналістам і іншым: вы мяне добра ведаеце, я ніколі па ўказцы і пад ціскам не прымаў пастановы».

Што датычыцца памілавання канкрэтных людзей, то гэта, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, былі яго рашэнні, і на тое былі розныя прычыны.

«Хтосьці захварэў, хтосьці ўжо там на прагулкі хадзіць не можа ў адрозненне, як яны тут бойка блукалі па праспектах. Ну ўсякае бывае ў жыцці. Хтосьці наогул ужо небяспекі не ўяўляе. Хтосьці наогул адурэў, мазгі павярнуліся ў яго — ён там выйшаў (у 2020-м годзе), чагосьці спрабаваў пераварочваць на вуліцах Мінска. Ну, усякае ў жыцці бывала. Такіх людзей мы ўбачылі. Чаго іх там трымаць, карміць за дзяржаўны кошт. Мы іх адпусцілі. Яны пад поўным кантролем праваахоўных органаў тут», — сказаў ён

Ён канстатаваў, што замест таго, каб падзякаваць, апаненты за мяжой, наадварот, не рады такому развіццю падзей. «Яны не рады, што гэтыя людзі выйшлі. Чаму не рады? Ну дык ім жа амерыканцы і іншыя кажуць: хлопцы, а вы дзе былі, які ваш уклад? А ніякага. Дык тады і грошай няма, г. зн. правільна заўважылі, асабліва журналісты: чым больш хтосьці тут будзе знаходзіцца ў месцах не гэтак аддаленых, тым лепш для іх. Ну так трэба пра гэта адкрыта ім казаць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Nashaniva.com